Запрашаем на Купалле!

28 Июня 2019

Запрашаем на Купалле у гандлевы цэнтр МОМА! 6 лiпеня з 12.00 да 16 гадзiн!


momo_Kup_1200x628.jpg
Мы падгатовiлi для вас сустрэчу з фолк-праектам "Кабеты Шоу", заснаваным на нацыянальных беларускіх традыцыях у сучаснай апрацоўцы.
 
Вас чакаюць: арыгінальная, стылёвая  i аўтэнтычная  святочная праграма ад  "Кабеты Шоу" з каларытнымi беларускімi танцамi, песнямі, гульнямі, абрадамi ды варожбамi, казачны квэст, кветкавы майстар-клас, беларускiя гульнi i падарункi ад партнераў!

 
Прыходзьце! Чым болей гасцей, тым весялей ідзе справа!
МОМА кахае вас! Катэгорыя 0+